Купальскі open-air фэст "Свята Сонца"
18-19 чэрвеня (0.6) 2016
Музэйны комплекс "Дудуткі"
Фэст прымеркаваны да дню летняга сонцастаяння, старажытнаму святу Купаллю!
Пад час фэста адбудзецца мноства разнапланавых мерапрыемстваў,
аб'яднаных адной агульнай ідэяй Купальскага Свята!
Галоўная пляцоўка фэста - open-air канцэрт з удзелам знакамітых
калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock і pagan сцэны!
Таксама, цягам фэсту пройдуць разнастайныя імпрэзы, семінары,
шматлікія майстар-класы.
Для ўсіх удзельнікаў фэста будзе дзейнічаць намётавы лагер, будуць
працаваць розныя лакацыі:
этна-пляцоўка,
горад майстроў,
старадаўні кірмаш,
абрадавая пляцоўка,
пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў,
інтэрактыўныя зоны
выступ вулічных музыкаў і тэатраў
ды шмат іншых цікавых мерапрыемстваў!
Акрамя гэтага адбудзецца вялікае вогненнае шоў, факельнае шэсце да
ракі Пціч, на беразе якой запылае вялікае купальскае вогнішча, можна
будзе паўдзельнічаць у скоках-карагодах, паваражыць ды адправіцца на
пошукі папараць-кветкі!
Старонка фэста "Свята Сонца": https://vk.com/sviata_son
ООО «Агентство событийных проектов
«Альтер Эго Групп»
УНП: 192207643 ОКПО: 381568165000